ПЕСЕНЬКА ПРА БУСЛА

Музыка Iгара Лучанка (Игоря Лученка)
Словы Анатоля Вярцiнскага (Анатолия Вертинского)

Луг зялёны неабсяжны…
А ў тым лузе ходзiць важны,
Ходзiць, бродзiць, ходзiць, бродзiць бусел,
Ходзiць бусел цэлы дзень.
Гэты бусел асаблiвы.
Толькi з намi ён шчаслiвы.
Ён за намi ходзiць, ходзiць,
Ён за намi ходзiць, ходзiць,
Ходзiць нiбы цень.

Ён i лётае, i кружыць,
Ён нас любiць, з намi дружыць.
I як толькi прыйдзем, толькi прыйдзем,
Толькi прыйдзем мы на луг,
Ён спявае i клякоча,
Танцаваць ён з намi хоча…
Ён наш самы, самы добры,
Ён наш самы, самы добры,
Самы добры друг.

Луг зялёны неабсяжны…
А ў тым лузе ходзiць важны,
Ходзiць, бродзiць, ходзiць, бродзiць бусел,
Ходзiць бусел цэлы дзень.
Гэты бусел асаблiвы.
Толькi з нами ён шчасливы.
Бусел белы, бусел светлы,
Бусел белы, бусел светлы,
Светлы, як прамень.




Доброта / Сост. Н. М. Шкилева. Минск: Беларусь, 1985.



Бусел (жораў) - белорусское название журавля.