А ЗА НIВАМI

А за нiвамi вецер гаецца,
Галубымi пералiвамi
Лён гайдаецца.
Лён гайдаецца, кучаравiцца,
Яго думы я перайму,
Можа, з явiцца, зацiкавiцца
Той, каго люблю.

Доўга ждала свайго мiлага,
Не даждалася.
Ў трактарыста чарнабровага
Закахалася.

Пакахала, толькi глянула
Сiнiм вечарам iз-за броў.
Не даглянула, як завянула
Ў сэрцайку любоў.

Зорка з неба палуменела
Па-над крышаю.
Я сарочку для каханага
З лёну вышыю.

Доўга ждала свайго мiлага,
Не даждалася.
Ў трактарыста чарнабровага
Закахалася.




Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.