БЫВАЙЦЕ ЗДАРОВЫ

Музыка Iсака Любана
Слова Адама Русака

Бывайце здаровы,
Жывiце багата,
Ужо ж мы паедзем
Да сваёй хаты.
Ў зялёнай дураве
Мы начаваць будзем.
Эх! Вашае ласкi
Вавек не забудзем.

У вашым калгасе
Шырокае поле,
Няхай жа на шчасце
Цвiце ваша доля.
На рэчках на вашых
Бурлiлi бы воды,
Каб плавалi з крыкам
Гусей карагоды.

Каб жыта у полi
Трубою вiлося,
Каб сала у хаце
Кубламi вялося.
Штодзень у капусце
Каб плавала скварка,
А к скварцы часiнай
Вялася б i чарка.

Яшчэ вам жалаем
Прыбутку у хаце -
Не мала, не многа -
Штогод па дзiцяцi.
Не будзе вам крыўды
Яшчэ i за тое,
Калi пашанцуе
На год i па двое.

Бывайце здаровы,
Жывiце багата,
А мы ад'язджаем
Дадому, дахаты.




Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005. - без указания авторов.


В России песня более известна с русским текстом Михаила Исаковского - "Будьте здоровы!"