|
Шэрая лашадачка
Запрагай, бацька, лашадку шэрую
Ды шэрую лахматаю.
Ой, як сяду я, ды наеду я
Дзяўчыначку засватаю.
Дзяўчыначку засватаю.
Ой, ты, шэрая мая лашадачка,
Чаго ж ты рыссю не бяжыш?
Чарнобровая мая дзяўчыначка,
Што засмучоная сядзiш?
Што засмучоная сядзiш?
Ой, ўчора я, да з вячора я
Была ў зялёненькiм саду,
Пацярала я сваё калечачка,
Ды й цяпер яго не знайду.
Ды й цяпер яго не знайду,
Залачонае маё калечачка
Ды на руцэ вярцелася.
Наглядзелiся мае вочачкi
Ды на каго хацелася.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
|
|