|
Цячэ рэчанька, цячэ быстрая,
Скочу, пераскочу.
Аддай, мамачка, аддай, родная,
За каго я хочу.
Чаму не прыйшоў, як месяц ўзышоў,
Як цябе чакала.
Цi каня не меў, цi сцежкi не знаў,
Цi мацi не пускала?
I конiка меў, i сцежачку знаў,
Мацi выпраўляла.
Меньшая сястра, што не вырасла,
Сядзельца схавала.
Большая сястра сядзельца знайшла,
Конiка сядлала.
- Едзь, браточак мой, да дзяўчыны той,
Што цябе чакала.

Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
ВАРИАНТ

Чаму не прыйшоў,
Як месяц ўзыйшоў,
Я цябе чакала.
Цi каня не меў,
Цi сцежкi не знаў,
Цi мацi не пускала.
I каня я меў,
I сцежачку знаў,
I мацi пускала.
Меньшая сястра
Што не вырасла,
Сядзельца схавала.
Большая сястра
Сядзельца знайшла,
Каня асядлала.
- Ты скачы, браток
Да дзяўчыны той,
Што цябе чакала.
Цячэ рэчанька,
Цячэ быстрая,
Скочу-пераскочу.
Ой, аддай мяне,
Мая мамачка,
За каго я хочу.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
|
|