ЦВIЦЕ ЦЕРАМ

Цвiце церам, цвiце церам,
А лiсцейка вяне.
Хто з любоўю не знаецца,
Той гора не знае.

А я бедная дзяўчына
Шчэ й гора пазнала.
Вячарэнькi не даела,
Ночкi не даспала.

Як вазьму я кружалечка,
Сяду на ваконца.
Яшча вочкi не драмалi
А ўжо ўсходзiць сонца.

Вы дралiце, не дралiце -
Не будзеце спацi.
Дзесь паехаў мой мiленькi
Прыгажей шукацi.

Няхай едзе, няхай едзе,
Няхай не вярнецца.
Не дай яму Божа шчасця,
Дзё ён павярнецца.

Цвiце церам, цвiце церам,
А лiсцейка вяне.
Хто з любоўю не знаецца,
Той гора не знае.




Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.