ДРОБНА-ДРАБНIЦА

дробна-драбніца, дробна-драбніца,
дробны дождж ідзе…
сабралася бедна басота
ды гарэлку п'е
сабралася бедна басота
ды гарэлку п'е

п'ем мы гарэлку, п'ем мы вішнёўку,
будзем піць віно…
а хто прыйдзе з нас насьмяяцца —
будзем біць таго
а хто прыйдзе з нас насьмяяцца —
будзем біць таго

вось ідзе дзядзька, дзядзька багаты —
насьмяхаецца…
скуль жа, скуль жа
бедна басота напіваецца
скуль жа, скуль жа
бедна басота напіваецца…

— З нас ты ня сьмейся, дзядзька багаты,
ты ня сьмейся з нас!
Бяры ў рукі чарку гарэлкі —
выпівай за нас!
Бяры ў рукі чарку гарэлкі —
выпівай за нас!

— Рад бы я зьесьці, рад бы я выпіць,
рад бы закусіць…
Ёсьць у мяне сто рублёў грошай —
шкода разьмяніць…
Ёсьць у мяне сто рублёў грошай —
шкода разьмяніць…

Адзін за ручку, другі за ножку,
трэцьці ў карак б'е…
Не хадзі ж ты, дзядзька багаты,
дзе басота п'е…
Не хадзі ж ты, дзядзька багаты,
дзе басота п'е…

дробна-драбніца, дробна-драбніца,
дробны дождж ідзе…
сабралася бедна басота
ды гарэлку п'е…

---

Вариант начинается
"Ад панядзелка да панядзелка / дробны дожджык лье..."
http://vovansystems.livejournal.com/245369.html


За вячэрай баранская моладзь паказала й сваё майстэрства. Яны больш месяца рыхтаваліся да сустрэчы. Спявалі розныя беларускія песні, у тым ліку і "Дробна драбніца". Гэта песня склалася ў Баранях і мела прататыпа – шайкунскую паню, якая слыла скупасцю і папракала баранскую "галоту", што жывуць бедна, а весяляцца, "мёд, гарэлку п'юць". Змест песні зацікавіў П. Мядзёлку і яна запісала яе тэкст, а потым перадала Р.Шырму. Песня стала гучаць не толькі ў Беларусі, а трапіла ў Пецярбург і Рыгу. Трапіла ў вялікі свет і другая песня з Барань – "Ідзём-пойдзем удоль вуліцы", якую перадаў Р.Шырму А.Стаповіч. Што датычыць першай песні, то словы першапачатковага варыянта "скупая пани" заменены на "дзядзька багаты". Можа, да ўкладання песні прычыніўся Альбін Стаповіч і не хацеў, каб яўны намёк на шайкунскую паню распаўсюджваўся паўсюдна, таму замяніў словы: як-ніяк жылі Стаповічы са Свольненамі па-суседску і былі ў добрых адносінах.

http://kuferak.iatp.by/text03.htm



Белорусская народная песня "Дробна драбница" про то, как "бедна басота" замочила "дзядзьку багатага".