ГАРНI, ГАРНI БУЛЬБУ З ПЕЧЫ

Гарнi, гарнi бульбу з печы
У торбачку ды на плечы,
Гарнi, гарнi ды нясi,
Скажаш дзякуй, як з'ясi.

Прыпеў:

Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,
Скажаш дзякуй, як з'ясi.
Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,
Трам-там, цi-рам, та-ра-ра-рам.

Бульбу пякуць, бульбу вараць,
Бульбу ядуць, бульбу хваляць.
З бульбы клёцкi, з бульбы каша,
Вось такая доля наша.

Прыпеў:

Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,
Вось такая доля наша.
Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,
Трам-там, цi-рам, та-ра-ра-рам.

Ай, да туры, растатуры,
Я шляхецкай сам натуры:
Адзiн лапаць, другi бот,
А я шляхцiц, долiбог!

Прыпеў:

Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,
А я шляхцiц, долiбог!
Трам-там-там, та-ра-та-та-та-та-там,
Трам-там, цi-рам, та-ра-ра-рам.




Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка», 2005.