ЯК БЫЛО У МАЦI

Як было у мацi
Ды тры дочкi.
Юла-юла, юла-ла,
Ды тры дочкi.

Былi ж тры дочкi,
Захацелi замуж.
Юла-юла, юла-ла,
Захацелi замуж.

Перша дочка кажа:
"Выдай мяне замуж.
Юла-юла, юла-ла,
Выдай мяне замуж.

Выдай мяне замуж,
Ды за хлебапёка.
Юла-юла, юла-ла,
Ды за хлебапёка".

Друга дочка кажа:
"Выдай мяне замуж.
Юла-юла, юла-ла,
Выдай мяне замуж.

Выдай мяне замуж,
Ды за рыбалова.
Юла-юла, юла-ла,
Ды за рыбалова".

Трэця дочка кажа:
"Выдай мяне замуж.
Юла-юла, юла-ла,
Выдай мяне замуж.

Выдай мяне замуж,
Ды за музыканта.
Юла-юла, юла-ла,
Ды за музыканта".

Прыехалi дочкi
Да матулi ў госцi.
Юла-юла, юла-ла,
Да матулi у госцi.

Перша дочка прывязла
Вось такога пiрага.
Юла-юла, юла-ла,
Вось такога пiрага.

Друга дочка прывязла
Вось такую рыбку.
Юла-юла, юла-ла,
Вось такую рыбку.

Трэця дочка прывязла
Вось такую скрыпку.
Юла-юла, юла-ла,
Вось такую скрыпку.

Селi з'елi пирага,
Закусiлi рыбкай.
Юла-юла, юла-ла,
Закусiлi рыбкай.

Закусiлi рыбкай,
Ды зайгралi ў скрыпку.
Юла-юла, юла-ла,
Ды заигралi ў скрыпку.

Пайшлi танцавацi
Ды у сваёй мацi.
Юла-юла, юла-ла,
Ды у сваёй мацi.




Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.