ЯК ПАЙДУ Я ПА-НАД ЛУГАМ

Як пайду я па-над лугам,
Ну-да-я, ну-да-я,
Там мой мiлы арэ плугам,
Зануда ты мая.

Панясу я яму есцi,
Ну-да-я, ну-да-я,
Цi не скажа радам сесцi,
Зануда ты мая.

Ён наеўся i напiўся,
Ну-да-я, ну-да-я,
I пад возам павалiўся,
Зануда ты мая.

Што ты ляжыш, да мне ворыш,
Ну-да-я, ну-да-я,
I са мною не гаворыш,
Зануда ты мая.

- А я лягу да думаю,
Ну-да-я, ну-да-я,
Што няўдалу жонку маю,
Зануда ты мая.

Я няўдала радзiлася,
Ну-да-я, ну-да-я,
Удалому згадзiлася,
Зануда ты мая.

Сватаў мяне ўдзень, не ўночы,
Ну-да-я, ну-да-я,
Не вылезлi табе вочы,
Зануда ты мая.




Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.