|
Я ў калгасе раблю,
Буракi саджаю,
А як прыдзе вечар,
Васiля чакаю.
Припеў:
Вунь Васiлька iдзе
Каля маёй хаты,
Падарунак нясе,
Жанiх ён багаты.
Трактарыстам Васiль
Ў калгасе працуе,
I на дошцы партрэт
Яго красуе.
Припеў.
Ад Васiлькi i мне
Нельга адставацi,
Таму ў два разы
План буду я давацi.
Припеў.
А ўчора Васiль
У каханнi прызнаўся,
Да мяне ён сватоў
Засылаць сабраўся.
Припеў:
Вунь Васiлька iдзе
Каля маёй хаты,
Пабягу сустракаць,
Буду цалавацi.

Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
|
|