ЕХАЎ ЯСЬ НА КАНI

Ехаў Ясь на канi,
Кася воду брала,
Заглядзелася на Яся,
Яго чаравала.

- Касенька ты мая,
Напаi каня.
- Я каня паiць не буду,
Бо я жонка не твая.

- Хоць ты не жонка,
Але ж каханка.
Напаi мне конiка,
Бо яму так жарка.

Конь воду п'е, п'е,
Ножкаю б'е, б'е.
- Уцякай, Касенька,
Бо цябе заб'е.

- Хай забiвае,
Хай абкусае.
Я не буду уцякаць,
Буду я цябе кахаць.

Ехаў Ясь на канi,
Кася воду брала,
Заглядзелася на Яся,
Яго чаравала.




Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.