|
Прадаў ляснiк
Маладога дуба,
Купiў ляснiк
Залатога зуба.
Прыпеў:
А я, чанява,
Малада, кудрава,
Усю ноч не спала,
З ляснiком гуляла.
Завёў ляснiк
Пад белу бярозу,
Зрабiў ляснiк
З п'янага цьвярозу.
Прыпеў.
Завёу ляснiк
Пад сена капiцу.
Зpaбiў ляснiк
З дзеўкi маладзiцу.
Прыпеў.
Люлi, люлi,
Ой, маё дзiцятка.
Ты не знаеш,
А хто ў цябе татка.
Прыпеў.
Прадаў ляснiк
Маладога дуба,
Купiў ляснiк
Залатога зуба.
Прыпеў.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
|
|