|
Ой, ляцел гусi з броду,
Скалацiлi ў рэчцы воду.
Пакуль вада чыста стала,
Я з Раманам пастаяла.
Як стаў Раман жартавацi,
З вёдзер воду вылiвацi.
- Раман, Раман, Раманiку,
Пусцi мяне да домiку.
Я не родну маму маю,
Будзе бiцi - добра знаю.
Не так бiцi, як карацi
I шэльмаю называцi:
- Дзе ж ты, шэльма, валачылась,
Што вячэра ўжо зварылась.
- Цяпер, мама, прызнаюся,
Што з Раманам кахаюся.
Ён высокi, а я нiзка,
Будзе ў нас радзiма блiзка.
Ён багаты, а я бедна,
Будже пара адпаведна.
Ён чарнявы - я бялява,
Будзе пара кучарава.
Каждое двустишие поется дважды
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
|
|