|
Ой, пайду я ў лес по дровы,
Наламлю я лому.
Завёў мяне дурны розум
На… на чужу старону.
На чужой на староначцы
Нi атца, нi мацi,
Толькi ў садзе зеляненькiм
Пя… пяюць салавейкi.
Пяюць ў садзе салавейкi
Рознымi галасамi,
А я выйду ў сад зялёны,
За… заллюся слязамi.
Дый сарву я ружу-кветку
I пушчу на воду.
Плывi, плывi, ружа-кветка
Аж... аж да майго роду.
Плыла, плыла ружа-кветка,
Ля кладачкi стала.
Выйшла мацi ваду брацi
Дай... дай ружу паймала.
Ой, чаго ж ты, ружа-кветка,
На вадзе завяла.
Ой, чаго ж ты, мая донька,
Ды... ды старою стала.
Не састарылi мяне
Дровы ды лучына,
А састарыў мяне, мацi,
Ня... няверны дружына.
Ой, пайду я да палiцы,
Нечым пасалiцi.
Ой, пайду я за другога,
Бу... буду ў яго жыцi.
Ой, пайду я ў лес по дровы,
Ой, гора мне, гора.
Завёў мяне дурны розум
На... на чужу старону.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
|
|