|
Ой, рэчанька, рэчанька,
Чаму ж ты не поўлная?
Ой, люлi, люлi, люлi,*
Чаму ж ты не поўная?
Чаму ж ты не поўная,
З беражком не роўная?
Ой, люлi, люлi, люлi,
З беражком не роўная?
А як жа мне поўнай быць,
З беражкамi роўнай плыць?
Ой, люлi, люлi, люлi,
З беражкамi роўнай плыть?
Янка конiка паiў,
Маня воду чэрпала.
Ой, люлi, люлi, люлi,
Маня воду чэрпала.
* Другi варыянт спяваецца без дабаўлення "ой".
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
|
|