|
Ой, у лузе пры дарозе,
Дзе цячэ крынiца,
Выпраўляла ў салдаты
Сына ўдавiца.
Ой, сядлаў ён конiка,
Нiзенька скланiўся:
- Прабачайце, добры людзi,
Можа з кiм сварыўся.
Залiвайце дарожаньку,
Кабы не пылiла.
Суцяшайце матуленьку,
Кабы не тужыла.
Запытала сына мацi:
- Калi прыйдзем ў госцi?
- Калi вырасце травiца
Ў сенях на памосцi.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
|
|