|
Ой, вецер вее, павiвае,
Ой, на зелёненькi лужок.
Куды ты едзеш, куды ўязжаеш,
Ой, Ваня, Ванечка дружок?
Ой, цi ў армiю служыцi,
Ой, цi ў чужую старану.
Вазьмi ж с сабой мяне, Ванюша,
Я без цябе жыць не змагу.
Праходзiць год, праходзiць другi,
I нi прывета, нi пiсьма.
Ой, забалела ў Галi сярдзечка,
Ой, забалела галава.
А як пайшоў трэцi гадочак,
Ванюша з армii iдзе.
Яму насустрач iдзе Галiна,
На руках хлопчыка нясе.
Скажы, Галiна, скажы, Галiна,
Куды ты рана так iдзеш?
Скажы, Галiна, ты мне ўсю праў,
Чыйго ты хлопчыка нясеш?
Галя нiчога не сказала,
Толькi ўздыхнула ды пайшла.
Ой, забалела ў Галi сярдзечка,
Ой, забалела галава.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
|
|