|
Ой, я прымак, ой, я прымак,
Ды ўсё гора знаю.
Кулачэнькi под бачэнькi,
Да спацi лягаю.
Прыпеў:
Цвiце, цвiце чарамшына,
Ягадак не мае.
А хто ў прымах не бывае,
Той гора не знае.
Як паехаў прымачэнька
Ды ў поле арацi.
Дый не дала яму цешча
Хлеба з соллю ўзяцi.
Прыпеў.
Арэ, арэ прымачэнька,
На шлях паглядае.
Усе жонкi нясуць есцi,
А маёй не мае.
Прыпеў.
Едзе, едзе прымачэнька,
У дудачку свiшча.
Хавай, цешча, хлеб i сала, -
Едзе прымачышча.
Прыпеў.
Не паспеў жа прымачэнька,
Ды на лаву cecцi,
Загадала яму цешча:
- Нясi свiнням есцi.
Прыпеў.
- Паздыхалi б твае свiннi,
Хата каб згарэла.
Як мне гэта прымацкое
Жыццё надаела.
Прыпеў.
Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
|
|