СКАЗАЎ, ЯК ЗВЯЗАЎ

Мой гармонiк грае, грае
З вечара да ранку.
Хлопцы любых выбiраюць,
А я без каханкi.

Прыпеў:

Сказаў, як звязаў,
Я i так харошы,
А як жонку прывяду -
Трэба многа грошай.
Сказаў, як звязаў,
Позжа памылюся,
А пакуль я не жанаты,
Хоць павесялюся.

Мяне ў госцi запрашаюць
Хлопцы i прыяцелi.
Як адзiн жанiцца раюць
Быццам звар'яцелi.

Прыпеў.

Толькi з хутару малодка
Ўсё з мяне смяецца.
Гляне ў вочы - так салодка
Сэрца уздрыгнецца.

Прыпеў.




Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.