СТУКАЛКА

Ой, дзеўкi, бяда,
За каго я выйшла,
Нi каровы, нi каня,
А чупрына пышна.

Прыпеў:

Стукалка-гукалка,
Выбiвалка-стукалка,
Сама грае, сама б'е,
Сама песенкi пяе.

Я табе не Варка,
Я табе не Ганка.
Я на поле не пайду,
Бо на полi жарка.

Прыпеў.

Я на поле не пайду,
Я не буду жацi.
Зpaбi, мiлы, халадок,
Я буду ляжацi.

Прыпеў.

Я на поле не пайду,
Бо на полi жарка.
Ну, а жыта няхай жнуць
Ганка i Варка.

Прыпеў.




Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.