|
Дзе нi едзем, дзе нi йдзём, -
Карчмы не мiнаем.
Як працуем - то не п'ём,
А ў гасцях гуляем.
Прыпеў:
Чарка на пасашок -
На марозе кажушок.
А за ёй чарговая
Чарка аглаблёвая.
I няма такога дня,
Каб было без свята.
Што нi госцi - то радня,
Не пусцее хата.
Прыпеў.
Зх, славянскае жыццё -
Стрэчы ды растаннi.
Пасля чаркi забыццё,
Потым - пакаянне.
Прыпеў.

Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
|
|