|
Каля садку Ванька ходзiць,
Думу тугую ён носiць.
Ванька ў дудачку iграе,
Красну дзеўку вызывае.
Ой, дзяўчына мая мiла,
Выйдзь ў садок хоць на хвiлiну.
Выйдзi, выйдзi, як усора,
З табой лепей пагаворым.
Выйдзi, выйдзi, я чакаю,
Ў цябе лепей запытаю.
За што бiла цябе мацi,
Я хачу гэта ўзнацi.
- Не так бiла, як журыла, -
Яму дзеўка гаварыла, -
Каб цябе я не любiла,
Так мне мацi гаварыла.
- Ой, цi любiшь, дзяўчыненька,
Скажы праўду, даражэнька!
- Як любiла, любiць буду,
Навек цябе не забуду.

Такун Ф.И. Славянский базар. М.: Современная музыка, 2005.
|
|