(midi1) (midi2) fr; engl, deutch, it, esp, cat, port, pl, рус, bel, esper

Інтэрнацыянал

Эжэн Пацье
(Пераклад з французскай Ул. Пашука)

Грамадзяніну Густаву Лефрансэ, члену Камуны.

Барацьбы з капіталам
Бой апошні ідзе.
Інтэрнацыяналам
Яднайся, род людзей!

1.
Устаньце, парыі планеты,
Ахвяры голаду і зла!
Кіпіць, імкнучыся да мэты,
Наш розум, прагны да святла!
Свет гвалту, здзекаў мы разбурым,
Ушчэнт разбурым, а на ім
Свет шчасця і дабра збудуем:
Хто быў нічым, той стане ўсім!

2.
Ніхто не вызваліць ніколі:
Ні Бог, ні цар і ні герой —
Сябе пазбавім мы няволі
Мы самі, дружнай грамадой!
Каб свой забраць кавалак хлеба,
Рабаўнікоў за горла ўзяць —
Надзьмем мяхі: жалеза трэба
Пакуль гарачае каваць!

3.
Закон з нас робіць вінаватых,
Падаткі смокчуць нашу кроў.
Дзяржава дбае пра багатых,
А праўда бедных — енк без слоў.
Але даволі мы маўчалі,
І час даўно наспеў сказаць:
«Каб праўды болей не тапталі,
З кален патрэбна праўду ўзняць!»

4.
Агідны вы, як крывасмокі,
Чыгунак, шахтаў каралі!
Бо вы, з людзей піючы сокі,
Свае ўсе скарбы набылі.
І колькі б іх вы ні хавалі,
Ужо тых скарбаў лёс відаць:
Усё, што вы нарабавалі,
Павінны будзеце аддаць!

5.
Цары не зманяць нас дурманам:
Народу — мір, царам — вайна!
І забастоўкаю тыранам
Адкажа армія сама!
Няхай тыраны прымушаюць
У бой смяротны крочыць нас, —
Салдаты ў іх паразражаюць
Свае гарматы у адказ!

6.
Рабочым толькі і сялянам
Належаць гмахі і палі,
А дармаедам і тыранам
Не будзе месца на Зямлі!
Няхай драпежнікаў бясконца
Дзяўбуць драпежна груганы,
А нам жа ранішняе сонца
Заззяе промнямі вясны!

5–15.04.1994
г. Гомель


Белорусская версия "Интернационала".