|
|||
| |||
МУРЫ Яцэк Качмарскi Пераклаў з польскай Андрэй Хадановiч Ëн быў натхнёны i малады, Iх незьлiчона было. Ён на плошчы вёў гарады Зь песьняй, што блiзка сьвятло. I запальвалi сьвечкi яму, Плыў па-над плошчаю дым. Ён сьпяваў: зруйнуем турму! Яны сьпявалi за iм: Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне - I пахавае сьвет стары! Ведалi словы на памяць — i сьпеў Несьлi па вулiцах так, Што кроў кiпела i гнеў кiпеў, I сэрцы стукалi ў такт. Бiлi ў сто тысяч далоняў — i рытм Ворагаў бiў напавал. Iшлi на муры ва ўсiм сьвеце старым... А ён усё граў i сьпяваў. Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне - I пахавае сьвет стары! Так паўстаў шматтысячны рух, Воiнаў цэлая рать, Можна помнiкi зносiць и брук На камянi разьбiраць. Кожны адчуў — прыйшоў яго час Сiлы аддаць барацьбе: Хто ня з намi — той супраць нас!.. ...Сьпявак быў сам па сабе. Глядзеў, як шчыльныя рады Зь ягонай песьняю iдуць, А песьня глухне, глухне, глухне... А муры растуць, растуць... Разбуры турмы муры! Прагнеш свабоды — то бяры! Мур хутка рухне, рухне, рухне - I пахавае сьвет стары! Песня исполнялась на площади Независимости в Минске 19 декабря 2010 «Новая Польша» № 1 (126), 2011, с. 29. Белорусский перевод песни польского барда Яцека Качмарского (Jacek Kaczmarski) «Mury» («Стены»), написанной в 1978 г. на основе песни каталонского исполнителя Льюиса Ляка (Lluís Llach) «L'Estaca», созданной в 1968-м. «Mury» были неофициальным гимном профсоюза «Солидарность». Наиболее известняа русская версия песни Качмарского - «Стены» с текстом Кирилла Медведева (начало 2012 г.). |
|||
|